Розныя тэмы - сочинение на тему: "Наша мова — цудоўная, спеўная"

Хроніка літаратурнага жыцця за 1938 г.:

14 красавіка

     У Доме пісьменніка прайшоў вечар памяці У. Маякоўскага (даклад зрабіў Краснеўскі). Сваімі думкамі падзяліліся К. Крапіва, А. Куляшоў, П. Глебка, М. Лынькоў і інш.

// ЛіМ. 16 крас.



Мяню

Пошук:
Шукаць усі словы
 Навігацыя: Галоўная / Розныя тэмы / Наша мова — цудоўная, спеўная

Наша мова — цудоўная, спеўная
     Табе складаю шчыра свой санет,
     Прапрадзедаў маіх жывая мова, —
     Майго народа першая аснова,
     Душы яго шырокі, чысты свет!
     Е. Лось

     У кожнага чалавека, народа ёсць свая родная мова. Мова, на якой было сказана першае ў жыцці слова. Для кожнага народа яго мова самая найпрыгажэйшая. Мая родная мова — беларуская. Матчына мова, спеўнае слова, родная мова — так ласкава і шаноўна называюць сапраўдныя беларусы сваю мову. Мова — неацэнны духоўны набытак нашага народа.
     Беларускія пісьменнікі сказалі шмат шчырых слоў пра сваю родную мову, яе багацце і прыгажосць. Іх творы прасякнуты любоўю да мовы, заклапочанасцю за яе лёс. У вершах П.Броўкі «Калі ласка!», Н.Гілевіча «Слова», Я.Янішчыц «Мова» ўслаўляецца родная мова, іх радкі напоўнены патрыятычнымі пачуццямі. Паэты падкрэсліваюць значэнне роднай мовы ў жыцці чалавека. У сваім вершы «Страціў слова, страціў спадчыннае слова...» Ніл Гілевіч гаворыць:

     Страціў слова, страціў спадчыннае слова —
     Штосьці страціў у душы абавязкова!

     Мне вельмі б хацелася, каб наша слова жыло шмат стагоддзяў, радавала сваей мілагучнасцю і прыгажосцю іншыя пакаленні.


Паважаныя школьнікі!
Калі у Вас ёсць свае асабістыя сачыненні па беларускай літаратуры, то ў Вас ёсць магчымасць размясціць іх у нас на сайце!
Для дабаўлення запоўніце гэту форму.



Старонка згенерыравана за 0.00084 секунды, к базе выкарыстана 5 запытаў.
© ViS systems - 2007-2009 v2.0